Беларуская мадэль Анабэль Белікава ў адным шэрагу з акторкай і спявачкай Скарлет Ёхансан стала тварам новай калекцыі MANGO восень-зіма 2010-2011.

Анастасія - адна з самых паспяховых беларускіх мадэляў у сусветнай індустрыі моды. У 15 гадовым узросце яна прайшла кастынг у мадэльным агенцтве Сяргея Нагорнага. Праз некалькі тыдняў школьніцу з Брэста запрасілі працаваць у Японію. Насця тады толькі скончыла восьмы клас.

Наступным пунктам у кар'ерным росце стаў Парыж, дзе Анастасія вымушана была змяніць імя. Насцяў у Парыжы хапала, таму дзяўчынка стала Анабэль. Першай прыкметнай працай пад новым імём было супрацоўніцтва з Prada. Падчас кастынгу для паказу вясна-лета 2007 мадэль настолькіспадабалася Міучче Прада, што неўзабаве дэбютавала на міланскім подыуме. Потым стала тварам вясенне-летняй калекцыі гэтага моднага дома, для якой яе фатаграфаваў прафесіянал fashion-фота Стывен Мейзель.

Неўзабаве Анабэла пачала з'яўляцца ў рэкламе брэндаў, пра якія, магчыма, яшчэ і не марыла - Nina Ricci, Balenciaga. Журналісты адразу назвалі яе зоркай вясновых паказаў 2007 года.

Імклівы кар’ерны рост Анабэлы здзіўляў: усяго за 1.5 гады яны стала вядомай у свеце моды. Канешне была рызыка такога ж хуткага «падзення», калі раптам з’явіцца мода на дзяўчат з іншай знешнасцю. Аднак Анабэла здолела перайсці з катэгорыі «подыумных мэдэляў» у «топ мадэлі»: яе пачалі запрашаць у рэкламу і на акцыі модных брэндаў (напрыклад, для кампаніі PHILOSOPHY DI ALBERTA FERRETTI у 2010 годзе).

Ужо другі год Анабэла з'яўляецца тварам брэнда Vera Wang, дызайнер якога шые лепшыя ў свеце вясельныя сукенкі. Цяпер Анабэла, акрамя вобразу сціплай, свежай і дзіцячы непасрэднай нявесты ў адзенні Vera Wang, дапоўніла калекцыю вобразаў дзёрскай, непакорнай, але стылёвай дзяўчыны ў адзеннні ад Mango.

Асновай новай калекцыі Mango сталі самыя яскравыя трэнды з міжнароднага подыума. Аднак па добрай традыцыі брэнда усе мадэлі інтапрэтаваныя пад «рэальных» сучасных дзяўчат, таму калекцыя 2010-2011 пазіцыянуецца як выключна практычнае адзенне.

Дызайнеры Mango запазычылі з міжнароднага подыума шорты і спадніцы са скуры , якія ў коллекцыі Mango выдатна спалучаюцца з утульнымі вязанымі кардзіганамі (баваўняны жакет, без каўняра, на гузіках, з глыбокім выразам) і блузамі з шыфону. Адзін з самых папулярных матэрыялаў восеньскага сезона — аксаміт. Таксама актуальныя сукенкі-максі і спадніцы.

Калі разглядаць колеравую гамму, то новая калекцыя Манго болей за ўсё нагадвае асенне-зімовы гардэроб ад брытанскага моднага брэнда Барберры (Burberry) — тыя самыя адценні шакаладнага, карычневага і бэжавага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?