На думку філосафа, улада мусіць забяспечыць поўную празрыстасць расследавання забойства Алега Бябеніна.

Як просты грамадзянін, магу сказаць, што гэтая трагедыя выглядае надзвычай злавесным знакам для ўсіх нас. У тым ліку і для ўладаў, якім у такой сітуацыі трэба забяспечыць поўную празрыстасць расследавання справы.

Я не быў знаёмы з гэтым чалавекам, таму не магу меркаваць пра ягоныя асабістыя якасці. Калі ж дапускаць версію самагубства, то ёсць мізэрная магчымасць таго, што гэта стала вынікам нейкай няўпэўненасці ў сілах апазіцыі, ва ўласным праекце.

Што да версіі пра магчымую датычнасць нашых спецслужбаў ці іншай сілы да смерці Бябеніна, то ў сітуацыі, калі ўсе нітачкі следства знаходзяцца ў руках акурат спецслужбаў, даказаць нешта будзе надзвычай складана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?