Абурэнне ў расійскіх дыпламатаў у Менску выклікалі сцвярджэнні некаторых беларускіх СМІ, якія вылучылі сваю версію сітуацыі вакол нападу на дыпмісію,
здарэння 30 жніўня, перадае ІТАР-ТАСС. У гэтай сувязі амбасаду РФ у Менску накіравала сёння ноту ў МЗС, — паведаміў дарадца расійскай дыпламатычнай місіі Вадзім Гусеў.

Падставай для ноты сталі, у прыватнасці, матэрыялы інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Панарама» беларускага дзяржаўнага тэлебачання і газеты адміністрацыі прэзідэнта «Савецкая Беларусь». У гэтых сродках масавай інфармацыі з’явіліся паведамленні аб тым, што адказнасць за інцыдэнт, калі двое невядомых закідалі тэрыторыю расейскай амбасады ў Менску бутэлькамі з запальнай сумессю, узяла на сябе нейкая група расейскіх анархістаў.

«Гэтыя, з дазволу сказаць, пасажы цэнтральных беларускіх дзяржаўных СМІ, натуральна, не засталіся за дужкамі нашай увагі, — сказаў Гусеў. — Распаўсюджванне неправеранай інфармацыі, больш таго, не падмацаванай матэрыяламі следства, якое яшчэ не скончана, па меншай меры, выклікае абурэнне. З гэтай нагоды амбасадай сёння накіраваная нота ў МЗС Беларусі «, — падкрэсліў расейскі дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?