У Эквадоры з'явіліся ядомыя ружы. Кветкі вырошчваюць у па-экалагічнаму чыстых горных раёнах, без ужывання пестыцыдаў і хімічных угнаенняў. Вытворчасць пакуль што патрабуе шматлікіх выдаткаў, але ўладальнікі плантацый упэўненыя, што бізнэс акупіцца ўжо ў хуткім часе, бо замовы паступаюць з усяго свету.
Салаты і дэсерты з пялёсткамі падаюць у рэстаранах Нью-Ёрка і Барсэлоны.Па словах наведвальнікаў, густ незвычайны, але вельмі прыемны.
Паспытаць ружы можна і на саміх плантацыях, туды арганізуюць адмысловыя экскурсійныя туры.





