Ва Украіне збіраюцца забараніць імпарт сэканд-хэнду, каб падтрымаць лёгкую прамысловасць краіны. З такой прапановай выступіў кіраўнік Дзяржкампрадпрымальніцтва Міхаіл Бродскі.

Па яго словах,

штогод у краіну ўвозіцца па два кілаграмы ужыванага адзення на чалавека.
Калі забараніць імпарт сэканд-хэнду, Украіна зможа павялічыць уласны рынак па вытворчасці адзення да $2,75 мільярдаў. Акрамя таго, у краіне з'явяцца новыя працоўныя месцы.

Скептыкі заўважаюць, што месца еўрапейскага параўнальна якаснага сэканд-хэнду заменіць таннае няякаснае кітайскае адзенне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?