1 верасня 1928 года на Вялейскай зямлі нарадзіўся патрыёт Расціслаў Лапіцкі. На 82 ўгодкі жыхары Вялейкі запалілі знічы на месцы яго расстрэлу і ўсклалі кветкі.

У 1948-49-х гг Расціслаў Лапіцкі стварыў на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне з вучнёўскай моладзі антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. У хуткім часе яна была раскрыта, яе сябры, у тым ліку непаўналетнія, атрымалі розныя гады зняволення. Расціслаў, як галоўны арганізатар, быў пакараны смерцю.

Расстраляны ён быў 28 кастрычніка 1950 г. ва ўрочышчы Красны Беражок пад Вялейкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?