Навукоўцы знайшлі ў Ізраілі рэшткі самага старажытнага з вядомых застолляў. Калі знаходка даследчыкаў сапраўды апынецца слядамі бяседы,

пацвердзіцца гіпотэза пра тое, што традыцыя адзначаць важныя падзеі разам з’явілася на 2,5 тысячы гадоў раней, чым было прынята думаць.
Узрост рэшткаў ежы складае 12 тысяч гадоў. Артыкул навукоўцаў з апісаннем знаходкі апублікаваная ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Даследчыкі працавалі ў невялікай пячоры Хілазон-Тачтыт, размешчанай на захад ад Тыверыядскага возера. Раней у гэтай пячоры былі знойдзеныя сляды дзейнасці людзей, якія належаць да натуфійскай культуры. Прадстаўнікі гэтай культуры знаходзіліся на паўдарозе ад палявання і збіральніцтва да вядзення сельскай гаспадаркі.

Два гады таму даследчыкі знайшлі ў пячоры пахаванне жанчыны векам каля 45 гадоў. З багацця ў магіле рытуальных прадметаў навукоўцы зрабілі выснову, што яна, магчыма, была шаманкай. У сваёй новай працы спецыялісты больш падрабязна апісалі змесціва магілы і прыйшлі да высновы, што знойдзеныя там шматлікія косці жывёл засталіся ад маштабнага застолля. На карысць такога вываду сведчаць такія факты, як сляды разбірання на многіх касцях, а таксама наяўнасць у магіле абгарэлых касцей (гэта значыць, касцей пасля абжарвання). Акрамя таго, усе панцыры чарапах (усяго іх было 71), знойдзеныя ў магіле, былі разламаныя такім чынам, каб максімальна спрасціць доступ да мяса жывёл.

Як мяркуюць навукоўцы, усе гэтыя дадзеныя паказваюць, што жывёлы былі з’едзеныя людзьмі падчас бяседы, якая, імаверна, суправаджала пахаванне, а не пакладзеныя ў магілы падчас рытуальных цырымоній. З такім меркаваннем згодныя не ўсе калегі аўтараў працы —

крытыкі мяркуюць, што ў ім не хапае доказаў таго, што застолле сапраўды было прымеркаванае да пахавання (гэта значыць, мела сімвалічны сэнс, характэрны для сучасных святаў), а не было звычайнай агульнай бяседай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?