Выдавецтва Беларускага экзархату выпусціла серыю кніг да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

Да 600-годдзя бітвы пад Грунвальдам выдавецтва Беларускага экзархату РПЦ падрыхтавала і выдала навукова-папулярную кнігу Аляксандра Вялька і Міхаіла Марціновіча «Грунвальдская бітва». 80-старонкавае выданне багата ілюстраванае малюнкамі, рэканструкцыямі, мапамі і схемамі. Выдаўцы кажуць, што кніга найперш адрасаваная маладому чытачу. І спадзяюцца, што выданне зробіць годны ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі.

Кніга «Грунвальдская бітва» стала трэцяй у серыі выданняў, прысвечаных юбілею аб’яднаных войскаў над тэўтонцамі. У ліпені 2010 г. выдавецтва экзархату надрукавала кнігі «Пярсцёнак вялікага магістра» расійскага пісьменніка Канстанціна Бадзігіна, прысвечанай пярэдадню вялікай бітвы, і «Крыжакі» Генрыка Сянкевіча. Як і «Пярсцёнак вялікага магістра», кніга адрасаваная маладым чытачам.

Усе тры выданні выйшлі па-расійску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?