21 жніўня ў мястэчку Зэльва адбыўся «Ганненскі кірмаш», арганізаваны Зэльвенскім райвыканкамам сумесна з праектам Еўрасаюза і ПРААН «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні».
«Ганненскі кірмаш» ладзяць упершыню пасля ажно 150-гадовага перапынку. Традыцыі гэтага кірмаша ідуць з XVIII стагоддзя, калі ў Зэльве збіралася да пяці тысяч купцоў з усёй Еўропы. Прымеркаваны ён да дня Святой Ганны.

Спробы аднавіць традыцыі кірмаша рабіліся і раней. У 2001 і 2004 годзе абмежаваліся толькі культурнай праграмай, вось на цяперашнім «Ганненскім кірмашы» яшчэ і гандлююць. Пакуль мясцовыя ўлады прагназуюць, што імпрэза не дасць прыбытку, але ж абяцаюць зрабіць так, каб кірмаш стаў рэнтабельным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?