23 жніўня у 21.00 на тэлеканале АНТ адбудзецца чарговы выпуск штотыднёвага ток-шоў «Выбар», прысвечаны праблемам захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Для ўдзелу ў перадачы запрошаны прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца праблемамі аховы гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Рэспубліканскі савет Беларускага добраахвотнага таварыства заклікае ўсіх, каму не абыякавы лёс нацыяльных культурных здабыткаў, далучыцца да прагляду ток-шоў і прыняць самы актыўны ўдзел у інтэрактыўным галасаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?