Арганізатары фестывалю «Гальшанскі
У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана адначасова чатыром падзеям:600-годдзю Грунвальдскай бітвы,400-годдзю заснавання Гальшанскага замка,730-годдзю заснавання саміх Гальшан і605-годдзю з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай (заснавальніцы роду Ягелонаў).
Упершыню фестываль адкрые тэатралізаваны пралог з удзелам артыстаў з замкавых гарадоў і мястэчак вобласці. На баль да Соф’і Гальшанскай прыедуць гістарычныя асобы — уладальнікі Крэўскага, Геранёнскага, Навагрудскага, Гродзенскага, Любчанскага, Мірскага замкаў. На мерапрыемстве ўспомняць заснавальнікаў Гальшан, рыцарскія турніры будуць прысвечаны
У праграме таксама рыцарскі бугурт, турнір лучнікаў, разнастайныя конкурсы. Будзе працаваць горад майстроў. Адбудзецца канцэрт старадаўняй музыкі з выступленнем груп «Стары Ольса», «Літвінтроль», «Тэстамэнтум Тэррэ», «Расалія», «Келіх Кола», «Гальярда», «Cornucopia» і інш., выступленне танцавальных калектываў і
Дзякуючы супрацоўніцтву з турыстычнымі фірмамі штогод да гэтага мерапрыемства праяўляе цікавасць усё большая колькасць людзей. Чакаецца, што ў гэтым годзе фестываль збярэ каля 2 тыс. гасцей, у тым ліку з Літвы, Польшчы, Украіны, Літвы і Латвіі. Мясцовыя жыхары атрымліваюць бясплатныя запрашальныя білеты ў сельскім выканкаме, для астатніх кошт білета складзе Br25 тыс.