пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 28 ліпеня намеснік дырэктара Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Уладзімір Кавалеўскі.

Паводле яго слоў, засталося прыняць рашэнне галіновай камісіі і камісіі па прыватызацыі і выдаць загад аб акцыянаванні «Беларуськалія».

Кавалеўскі нагадаў, што пры акцыянаванні прадпрыемства 100% акцый будзе належаць дзяржаве.

Таксама ён адзначыў, што ў працэсе рэфармавання не будзе праводзіцца льготны продаж акцый работнікам прадпрыемства і прыраўнаваным да іх асобам і абмену на чэкі «Маёмасць». «Мы акумулюем 100-працэнтны пакет акцый, каб потым акцыі можна было прапанаваць на дастаткова цікавых умовах інвестару», — адзначыў Кавалеўскі. Пры гэтым «на цяперашнім этапе пытанне аб долі пакета і яго кошце для продажу інвестару дачаснае».

Працэс продажу будзе разглядацца або шляхам прамых перамоў з патэнцыяльным інвестарам, або на конкурснай аснове, адзначыў Кавалеўскі.

«Такі значны аб’ект, як „Беларуськалій“, патрабуе дакладнай падрыхтоўкі, асаблівага комплекснага падыходу, і калі і будзе ажыццёўлены продаж пакета акцый, то яго памер будзе разгледжаны ўсебакова і з улікам інтарэсу дзяржавы», — падкрэсліў Кавалеўскі.

Раней першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусь не мае намеру прадаваць ні кантрольны, ні блакіруючы пакет акцый «Беларуськалія». «Гэта вельмі значны актыў, мы ім раскідвацца не маем намеру», — заявіў Сямашка 30 чэрвеня ў парламенце. Разам з тым, адзначыў ён, Беларусь гатова прадаць каля 20% акцый прадпрыемства прыкладна за 6–7 млрд. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?