Каталонія стала першым рэгіёнам мацерыковай Іспаніі, дзе забаранілі карыду. За забарону прагаласавалі 68 дэпутатаў мясцовага парламента, супраць — 55, яшчэ дзевяць устрымаліся.

У снежні 2009 года ў парламенце Каталоніі прайшло папярэдняе галасаванне, тады дэпутаты таксама ўхвалілі петыцыю грамадзян аб забароне карыды.

«Ёсць традыцыі, якія не могуць заставацца у застылым стане» — грамадства мяняецца. Мы не маем права забараняць усё, аднак самыя зневажальныя традыцыі павінны быць забароненыя», — заявіў падчас дэбатаў дэпутат ад нацыяналістычнай партыі Каталоніі Хасэ Руль.

Раней 180 тысяч каталонцаў накіравалі петыцыю ў парламент, у якой прызналі баі з быкамі жорсткімі, якія парушаюць правы жывёл. Прыхільнікі баёў настойваюць на тым, што карыда — важная іспанская традыцыя і нават форма мастацтва, якую трэба захаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?