Урыўкі з кнігі Сяргея Навумчыка «Сем гадоў Адраджэння» пра падзеі 26–27 ліпеня 1990 года.
Ёсьць выпадкі — і ў гісторыі іх багата, — калі нацыя здабывае незалежнасьць вайной, баявымі дзеяньнямі. У такім разе цэнтрам робіцца ваенны ці партызанскі штаб, аргумэнтам змаганьня выступае зброя. Там, дзе сувэрэнітэт дасягнуты мірным, заканадаўчым шляхам, дзе выкарыстоўваюцца палітычныя мэханізмы, цэнтрам змаганьня робіцца парлямэнт, а вызначальная роля адведзеная тым парлямэнцкім фракцыям, якія вылучылі дасягненьне сувэрэнітэту як галоўную палітычную мэту. У канцы ХХ стагодзьдзя гэтая роля прыпала на парлямэнцкую фракцыю БНФ на чале з Пазьняком. Гэтыя палітыкі ды іх лідэр могуць падабацца альбо не падабацца, іх дзеяньні могуць і павінны аналізавацца, але гісторыю не перапішаш і іншыя імёны ў яе не падставіш.
Беларусь была адзінай постсавецкай краінай, дзе найвышэйшы заканадаўчы орган фактычна кантраляваўся тымі, хто адмаўляў незалежнае існаваньне краіны і дзяржаўнасьць мовы тытульнай нацыі. Арыентацыя абсалютнай большасьці дэпутатаў ВС ад першага да апошняга дня кадэнцыіДругая парадаксальная адметнасьць — дэпутаты ў большасьці не адчувалі сябе палітыкамі, успрымаючы наяўнасьць мандату выключна як спосаб ці то зрабіць уласную кар’еру ў выканаўчых структурах, ці наладзіць уласны бізнэс, ці, у лепшым разе, «выбіць» для калгасу, саўгасу ці заводу нейкія матэрыяльныя рэсурсы.12-га скліканьня была накіраваная на Маскву — спачатку як на сталіцу СССР, потым — «братэрскай» Расеі.
«Я ўвогуле да мікрафона не імкнуўся выходзіць… увогуле два разы выступаў ад мікрафона: калі ішлі перавыбары сьпікера і яшчэ да таго, у гадавіну Віскулёў. Я сказаў тады, што Віскулі — яшчэ большы ўдар па Беларусі, чым Чарнобыль», — прыгадвае сваё дэпутацтва ў ВС
Наагул, дыскусію прадстаўнікі партнамэнклятуры весьці ня ўмелі (за выключэньнем хіба што Краўчанкі, якога адразу ж прызначылі міністрам замежных справаў). Словы «сувэрэнітэт» ці «геапалітыка» гучалі для іх, як незнаёмыя тэрміны. Яны не былі палітыкамі і нават уявіць не маглі, што ім трэба займацца палітыкай. «Займацца палітыкай» — гучала як крамола. Гэта была прэрагатыва Палітбюро ЦК КПСС, ну, магчыма, першага сакратара ЦК КПБ, а дэпутатаў народ абраў — «зрабіць жыцьцё лепей»: то бок асфальтаваць вуліцы ў горадзе, дапамагаць калгасу здабываць камбікорм і гэтак далей. Яны проста «ціснулі на кнопкі» паводле ўказаньняў з ЦК КПБ, а пасьля 1991 году з Саўміну — і бралі большасьцю.
Фразы кшталту «геапалітычная сытуацыя», «абарона нацыянальных інтарэсаў» імі не ўспрымаліся. Аднак гэтыя дэпутаты паслухмяна галасавалі, калі ішоў загад ад прадстаўнікоў Савету Міністраў у парлямэнце, а пазьней аб’ядналіся ў групу «Беларусь», якая хутка набыла прыкметы фракцыі (хай і ня ў той ступені, як апазыцыя БНФ) — са сваім кіраўніцтвам і з парлямэнцкай дысцыплінай.
Толькі некалькі разоў парлямэнцкая большасьць прагаласавала радыкальна на карысьць сувэрэнітэту і дэмакратызацыі грамадзтва — калі на плошчы Незалежнасьці знаходзіліся дзясяткі тысяч людзей (жнівень
З аднаго боку, у параўнаньні зь іншымі прадстаўнікамі нацыянальнай эліты, дэпутаты ВС мелі непараўнальна большы ўплыў як на палітычныя працэсы, гэтак і на дзейнасьць дзяржаўных органаў улады. Гэтаму ў значнай ступені спрыяў сам дэпутацкі статус.
Дэпутаты БНФ даволі лёгка — калі б пажадалі — маглі б здабыць сабе, напрыклад, кватэру ў самым прэстыжным раёне Менску — дастаткова было зьвярнуцца да кіраўніцтва Саўміну. Да гонару дэпутатаў БНФ — ніхто гэтым не скарыстаўся (і таму калі Лукашэнку спатрэбілася запляміць апазыцыянэраў «карупцыяй», ён не знайшоў нічога, акрамя «іншамарак» Заблоцкага і Навумчыка — я быў купіў чатырнаццацігадовае аўто, якое літаральна сыпалася; машына Заблоцкага была не нашмат навейшая).
Але і дзеля грамадзкіх справаў (напрыклад, дапамогі нейкай газэце з паперай, тады гэта была вострая праблема) трэба было зьвяртацца да чыноўнікаў адпаведнага аддзелу Саўміну. У большасьці выпадкаў самы нізкапастаўлены чыноўнік райвыканкаму мог болей, чым дэпутат Вярхоўнага Савету — калі гэта дэпутат БНФ. Тут ужо працавала чынавенская, карпаратыўная салідарнасьць. З другога боку, пры гэтым дэпутат мог атрымаць аўдыенцыю ў старшыні Саўміну Кебіча (прычым, у той самы дзень і, як правіла,
Словам, можна было нечага дамагчыся, але толькі папрасіўшы Кебіча. Аднак зразумела, што па кожным пытаньні да прэм’ера ці
Ня менш важная, чым заканадаўчая дзейнасьць (а паводле ўплыву на грамадзкую сьвядомасьць дык і непараўнальна больш выніковая), была прапагандысцкая праца дэпутатаў апазыцыі БНФ. Першыя сэсіі ВС ішлі ў жывой радыётрансьляцыі; пазьней тэлебачаньне і радыё перадавалі даволі падрабязныя рэпартажы з сэсіяў, а выступы ў «Розным» перадаваліся без купюраў аж да 1995 году. Менавіта з вуснаў дэпутатаў праз тэлерадыётрансьляцыю большасьць жыхароў Беларусі пачулі раней ім невядомыя гістарычныя факты, а галоўнае — аргумэнтацыю неабходнасьці сувэрэннага існаваньня.
Пра тактыку і дысцыпліну
Камуністы казалі, што ў апазыцыі існуе жорсткая дысцыпліна; усе галасуюць так, як скажа Пазьняк. Насамрэч палітычная тактыка выпрацоўвалася ў часе дыскусіяў, меркаваньне Пазьняка як палітычнага лідэра было, бясспрэчна, важнае, асабліва з улікам ягоных бязьмежных (азначэньне Васіля Быкава) аналітычных здольнасьцяў і нейкай надзвычайнай палітычнай інтуіцыі. Аднак я не сказаў бы, што з боку Пазьняка назіраўся «інтэлектуальны дыктат»: што да тактыкі, дык досыць часта пад уплывам іншых меркаваньняў ён зьмяняў пазыцыю (лінія на дзяржаўны сувэрэнітэт, вядома, заставалася непахіснай).
Тактыка дзеяньняў на сэсіі абіралася з улікам магчымых варыянтаў паводзінаў нашых апанэнтаў. Паколькі мы складалі 1/10 частку парлямэнту, дык усё даводзілася пралічваць вельмі дакладна. І ўжо калі тактыка прымалася — на сэсіі ў Авальнай залі яе трэба было трымацца ўсім. Вядома, часам пры абмеркаваньнях ці галасаваньні сытуацыя мянялася, раіцца не было калі, рашэньне даводзілася прымаць імгненна, і ў такіх выпадках вызначальнае слова заставалася, зразумела, за Пазьняком (але гэта — клясычны парлямэнцкі закон, які ў Брытаніі існуе ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў).Падчас прыманьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце менавіта дакладна абраная тактыка прывяла да посьпеху (падрабязна пра гэта — пазьней).
Дэклярацыя аб сувэрэнітэце: пакуль што — у складзе СССР
Паказальна, што ў траўні 1990 году ў Сойме БНФ яшчэ вяліся дыскусіі наконт незалежнасьці.
«Супраць незалежнасьці цяпер выказаўся Юры Дракахруст. Людзі не гатовыя да аддзяленьня. («А хіба мы ўжо заўтра выходзім?» — кінуў рэпліку Ўладзімер Крукоўскі.) Таму незалежнасьць ня можа быць сёньня галоўным палітычным лёзунгам. «Трэба, — працягваў Ю. Дракахруст, — узьняць галоўны лёзунг цяперашніх пераўтварэньняў у ГДР: „Камунізм — больш ніколі!“
Зазначу, што я ні ў якім разе не хачу закінуць Юр’ю Дракахрусту папроку ў жаданьні пазбавіць Беларусь незалежнасьці наагул; гаворка на Сойме ішла пра тое, што павінна быць спачатку — дэмакратызацыя альбо незалежнасьць. У нечым тая дыскусія паказальная, калі ўлічыць далейшае разьмежаваньне ў дэмлягеры па лініі «агульныя дэмакраты» — «незалежнікі».
11 траўня Сойм БНФ заявіў, што дасягненьне сувэрэнітэту немагчымае ў складзе СССР, а ў пачатку ліпеня 1990 году канфэрэнцыя БНФ прыняла праект Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.
СпачаткуДа таго ж большасьць адмаўляла нашае патрабаваньне — надаць Дэклярацыі статус канстытуцыйнай сілы (гэта значыць, у выпадку супярэчнасьці Канстытуцыі і законаў СССР Канстытуцыі і законам Беларусі перавагу б мелі апошнія).дэпутаты-камуністы і чуць не хацелі ні пра якую дэклярацыю; пасьля прыняцьця аналягічнага дакумэнту Вярхоўным Саветам РСФСР пра яе неабходнасьць заявіў і старшыня Вярхоўнага Савету Мікалай Дземянцей.27 ліпеня была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР.
Пазьней Станіслаў Шушкевіч будзе казаць, што дэпутаты БНФ ня бралі ўдзелу ў галасаваньні, сышлі з залі — некарэктна замоўчваючы вельмі істотныя акалічнасьці.
Па-першае , сама Дэклярацыя была напісаная дэпутатамі БНФ.
Па-другое , мы бралі ўдзел у абмеркаваньні ўсіх артыкулаў і галасаваньні па іх.Прапанаваныя намі палажэньні Дэклярацыі, хоць і пасьля гарачых дыскусіяў, але, збольшага, прымаліся. Заставаўся апошні артыкул, у які прыхільнікі СССР жадалі ўключыць пункт аб неабходнасьці падпісаньня «саюзнай дамовы».
Узьнікала і яшчэ адна пагроза — пасьля паартыкульнага галасаваньня Дэклярацыя павінна была прымацца «ў цэлым», і тут магла пачацца рэвізія раней прынятых палажэньняў, іх выхалошчваньне (гэта было б парушэньнем рэглямэнту, але нязначным). Ішло да таго, што Дэклярацыя ўвогуле магла быць не прынятая. Так, дэпутат Леанід Козік (сябра Прэзыдыюму ВС, пры Лукашэнку — лідэр праўладных прафсаюзаў) падчас абмеркаваньня заявіў, што «калі мы прымем тую Дэклярацыю, дык яна накіраваная на 100 працэнтаў на прамы выхад з Саюзу».
У гэтых умовах Пазьняк прапанаваў дэпутатам БНФ, калі большасьць будзе настойваць на «саюзнай дамове» і адмовіцца ад канстытуцыйнасьці Дэклярацыі — выйсьці з Авальнай залі. Гэта мела б псыхалягічны эфэкт, заблытала б дэпутатаў, яны б дзейнічалі ад «супрацьлеглага» («насуперак» БНФ). У фракцыі БНФ адбылася дыскусія. Прапанова была вельмі рызыкоўная, але Пазьняку ўдалося пераканаць у яе слушнасьці; некалькі чалавек усё ж вырашылі пакінуць у залі ў якасьці назіральнікаў.
Фактычна, у той момант Пазьняк паставіў на карту свой аўтарытэт сярод калегаў і палітычную будучыню; калі б тактыка не спрацавала і Дэклярацыя была не прынятая, ці адбылася б рэвізія ўжо прынятых артыкулаў, ён успрымаўся б сваімі ж паплечнікамі як авантурыст. Аднак мэта сувэрэнітэту была нагэтулькі важная, што ён пайшоў на такую рызыку, будучы ўпэўнены, што пераможа.
Калі дайшлі да апошняга артыкулу, была адкінутая канстытуцыйнасьць Дэклярацыі і ўведзеная «саюзная дамова»; дэпутаты БНФ заявілі, што пакідаюць залю і ня ўдзельнічаюць у галасаваньні. Сабраліся ў памяшканьні за прэзыдыюмам, дзе па тэлевізары ішла трансьляцыя (той самы пакой, дзе ў час Машэрава зьбіралася ў перапынках сэсіяў вышэйшае кіраўніцтва).
Я быў сярод пакінутых назіральнікаў і бачыў, які эфэкт зрабіў выхад з залі двух дзясяткаў дэпутатаў на чале з Пазьняком на
У выніку Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР была прынятая (праўда, з «саюзнай дамовай» і без канстытуцыйнага статусу, што будзе выпраўлена ў жніўніда таго ж, на працягу двухдзённых дэбатаў 26–27 ліпеня нам удалося адстаяць некаторыя істотныя палажэньні, напрыклад, бязьядзернасьць Беларусі.1991-га ). Вядома, нават ва «ўсечаным» варыянце Дэклярацыя была значным крокам наперад —