24 ліпеня 1925 Бюро ЦК КПБ выпусьціла пастанову з наступнае нагоды: «Лічыць неабходным выкараняць з ужываньня ў беларускай мове слова „жыд“ і замяніць яго словам „яўрэй“». Менавіта ад гэтай пастановы і пачалося ўжываньне ў беларускай мове пазычанага з расейскай слова «яўрэй». Дагэтуль па-беларуску можна было сказаць толькі «жыд», і гэтае слова, у адрозьненьне ад расейскай мовы, не было ў нас абразьлівым. Варта згадаць верш Янкі Купалы «Ўсебеларускія жыды» або працу Зьмітрака Бядулі «Жыды ў Беларусі». Вось жа менавіта 24 ліпеня 1925 у беларускай мове зьявілася новае слова — «яўрэй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?