Улады Паўднёвай Карэі прынялі рашэнне аб размяшчэнні на мяжы з КНДР двух патрульных робатаў, якія павінны будуць весці назіранне за дэмілітарызаванай зонай.

Як паведамляе крыніца, робаты-паставыя здольныя самастойна весці назіранне за мяжой, а таксама выяўляць парушальнікаў і абстрэльваць іх. Машыны здольныя распазнаваць чалавека па цеплавому выпраменьванню, з дапамогай датчыку руху, а таксама па голасу.

Дадзенае рашэнне з'яўляецца часткай праграмы выпрабавання новых робатаў. У выпадку, калі эфектыўнасць новых памежнікаў будзе пацверджана, Паўднёвая Карэя сфармуе некалькі рабатызаваных падраздзяленняў для кантролю за дэмілітарызаванай зонай. Кошт аднаго робата складае $ 330 тыс. Зараз машыны нясуць баявое дзяжурства на пасце ў цэнтральнай частцы зоны.

Дэмілітарызаваная зона, створаная ААН у 1953 годзе, праходзіць у раёне 38 паралелі і аддзяляе абедзве Карэі адну ад адной. Апошнія некалькі гадоў яна з'яўляецца палігонам для выпрабаванні новых відаў узбраенняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?