Бацька сказаў

А. Лукашэнка: «Дзеці, сям’я — яны, калі ты дзяржаўны чалавек, павінны каля цябе на дзяржаўнай службе быць. Яны не могуць быць бізнэсоўцамі. Ну, уявіце, у мяне сын — бізнэсовец! Ну ясна, што паспяховым быў бы, так жа? І не трэба мне нікому тэлефанаваць, гаварыць і падтрымліваць. Прозвішча само за сябе будзе казаць. Ніякіх блізкіх сваякоў у бізнэсе быць не павінна. А пажадана і далёкіх.

Ні адзін чалавек у прэзідэнта Лукашэнкі — ні дзеці яго, блізкія родныя і далёкія — бізнэсам не займаецца.
У нас, увогуле, і нельга, а ў вас (у Расіі) можна». (Бел. радыё 1-я пр. 2.10.2009)

Сын сказаў

Дз. Лукашэнка: «У інтэрнэце і ў газетах праслізгвае інфармацыя, што прэзідэнцкі спортклуб шчодра фінансуецца з дзяржбюджэту. Я хачу сказаць адкрыта, што за гэтыя пяць гадоў не выдаткавана ніводнага рубля беларускага з дзяржбюджэту. І

усё, што мы робім, усе мерапрыемствы, усе праекты, — гэта ўсё робіцца за кошт удзелу нашага клуба ў камерцыйных праектах.
Мы выступаем заснавальнікам, гэта адкрыта, пра гэта паўсюль пісалі: і „Спорт-пари“, як вы ведаеце, і гандлёвы дом БЕЛАЗ, цяпер у нас на стадыі пачатковых работ гольфклуб, будзе надзвычайны комплекс пабудаваны каля кальцавой дарогі, „Нотынгем“. Там і жыллё будзе, спартыўны складнік… Ну вось дзякуючы гэтым праектам мы і жывем, існуем. Дзякуй, вядома, фундатарам». (1-ы нацыянальны тэлеканал, 6.07.2010)

Газета пісала

«Прэзідэнцкі спортклуб удзельнічае ў 8 гаспадарчых праектах, сярод якіх — будаўнічая кампанія «ЮнивестСтройИнвест», дзве латарэі «Спорт-пари», «Першая ўзорная друкарня», жылы мікрараён Нотынгем і інш. («Камсамольская праўда ў Беларусі», 30.06.2010)

Чаму маўчаць запісныя кандыдаты ў прэзідэнты і казальшчыкі праўды?

І што думаюць пра ўсё гэта чытачы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?