11 ліпеня на трасе Мінск—Гродна на пад’ездзе да Мінску кіроўца аўтамабіля Audi не даў рады кіраванню. Ён з’ехаў у кювет і ўдарыўся ў прыдарожнае дрэва.
Сам мужчына, які кіраваў іншамаркай, як і ягоная жонка, ані драпнуліся, а вось другая пасажырка, пажылая жанчына, ад атрыманых траўмаў памерла на месцы.





