Шосты еўрапейскі конкурс мужчынскай прыгажосці «Містэр Гей Еўропа 2010» пройдзе ў сталіцы Швейцарыі ў пачатку верасня. Беларусь другі раз прыме ўдзел у конкурсе.
Нашу краіну прадставіць жыхар Бярэзінскага раёна, Мінскай вобласці 22‑гадовы Аляксандр Корык. Ён быў абраны дэлегатам пасля сямімесячнага адборачнага тура.
Згодна з вынікамі інтэрнэт‑галасавання, балаў, выстаўленых пасля ўдзелу кандыдатаў у фотасесіі, а таксама галасавання аргкамітэта, трэцяе месца ў спаборніцтве заняў Яраслаў Чацверыкоў, другое — Раман Харытонаў.
Аляксандр ў дадзены момант жыве і працуе ў Мінску. Сваю працу, спецыяліста па мерчэндайзінгу ў аддзеле запуску гандлёвых аб’ектаў любіць і цэніць. Лічыць яе даволі цікавай і разнастайнай.





