16-гадовы гулец бейсбольна-сафтбольнага клуба «Брэсцкія зубры» Аляксей Лукашэвіч стаў першым беларускім бейсбалістам, які падпісаў 7-гадовы кантракт з прафесійным клубам «Pittsburg Pirates» наймацнейшай сусветнай бейсбольнай лігі — Вышэйшай лігі бейсбола ЗША (MLB).

Свой выступ за гэты клуб беларускі пітчэр пачне з ніжэйшай лігі. Жыць ён будзе на спартовай базе клуба ў Фларыдзе.

Аляксей пачаў займацца бейсболам у 6 гадоў.

Пітчэр (анг. Pitcher) — у бейсболе гэта гулец, які шпурляе мяч з пітчэрскага пагорка да дому, дзе яго лапае кэтчэр і спрабуе адбіць батэр. Проціборства пітчэра і батэра — аснова бейсбола. Ад пітчэра залежыць дынаміка гульні.

Падачы патрабуюць ад пітчэра шмат фізічнай моцы.

Алесь Лукашэвіч — сын галоўнага трэнера «Зуброў», Ігара Лукашэвіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?