«Спыненне аказання паслуг „Віцебскаму кур'еру“ па размяшчэнні інтэрнет-сайта мае выключна гаспадарчыя матывы і зроблена па ініцыятыве заказчыка»,
 — заявілі спецыялісты групы па інфармацыі і камунікацыі РУП «Белтэлекам».

6 ліпеня ў сродках масавай інфармацыі з’явілася паведамленне аб блакіраванні сайта газеты «Витебский курьер». Паводле слоў Вольгі Карач, аднаго з акцыянераў ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер», сайт нібыта заблакіраваны ў сувязі з тым, што «не была пададзена заяўка на рэгістрацыю па ідэалагічных прычынах».

У адказ на гэтую заяву РУП «Белтэлекам» афіцыйна паведаміў, што

на адрас кампаніі 30 чэрвеня 2010 года паступіла паведамленне ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» аб скасаванні дагавора на аказанне паслуг электрасувязі і ўсіх дадаткаў да яго з віцебскім філіялам «Белтэлекама» з 5 ліпеня 2010 года ў сувязі з рашэннем агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер».

1 ліпеня завяршылася дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў. Яна ажыццяўлялася на падставе заявы на рэгістрацыю, якая падаецца пастаўшчыком інтэрнет-паслуг. З завяршэннем рэгістрацыі ўвайшоў у сілу ўказ прэзідэнта № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?