Расіяне перададуць ва ўласнасць Беларусі 16,32 га ў пасёлку Красная Паляна ў Адлераўскім раёне Краснадарскага краю. Беларусы расіянам - столькі ж гектар ў Мінску і Мінскай вобласці.

Урад РФ унёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму міжурадавае пагадненне з Беларуссю аб узаемнай перадачы ва ўласнасць і арэнду зямельных участкаў. Пагадненне, падпісанае ў Мінску 28 мая 2009 года, накіравана на ўсталяванне прававых падстаў для ўзаемнай перадачы ва ўласнасць або арэнду зямельных участкаў.

Акрамя таго,

расійскі бок перадасць у арэнду дзяржаўным установам Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі санаторыі "Белая Русь" і "Беларусь" тэрмінам на 49 гадоў,
зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў пастаянным карыстанні гэтых дзяржустаноў і размешчаныя на тэрыторыі РФ - у пасёлку Майскі Туапсінскага раёна і ў Сочы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?