Паводле старшыні Віцебскай філіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў Людмілы Сіманёнак, галоўных вызначальных умоваў усяго дзве: на конкурс прымаюцца творы памерам да 10 друкаваных старонак, і аўтару павінна быць менш за 35 гадоў.

Дасылаць літаратурныя працы можна на адрас [email protected] не пазней за 1 лістапада.

Творы празаікаў зусім не абавязкова мусяць належаць да жанру гістарычнай прозы, у галіне якой імя Уладзімера Караткевіча найбольш шырока вядома. І вершы маладых паэтаў таксама ня мусяць быць наследаваньнем ягонай паэтычнай традыцыі. Арганізатары кажуць, што гатовыя вітаць творцаў, якія пішуць на любыя тэмы, а пераможцаў чакае вандроўка па караткевіцкіх мясьцінах — у Воршу, на малую радзіму пісьменьніка.

Уладзімер Караткевіч нарадзіўся ў Воршы 26 лістапада 1930 году. Цяпер у будынку, дзе калісьці была радзільня, і дзе прыйшоў на сьвет знакаміты пісьменьнік-зямляк, якраз і месціцца мэмарыяльны музэй Караткевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?