Фестываль паветраных шароў пройдзе ў гэтыя выходныя пад Мінскам. Беларусы ўбачаць шоу аэрастатаў у другі раз. Упершыню фестываль праходзіў у ГСК «Лагойск» роўна год таму. Тады ў небе адначасова знаходзілася да 11 паветраных шароў. А што будзе на гэты раз?

— Восем паветраплавальнікаў ужо падалі заяўкі на ўдзел у фестывалі. Гэта рэкардсмены свету і майстры спорту з Беларусі, Чэхіі, Літвы, Расіі і Украіны, — удакладнілі ў аддзеле маркетынгу ГСК «Лагойск». — У гэтым годзе мы пашырылі культурную праграму:

у пятніцу, напрыклад, перад гледачамі выступіць спэцназ і кінолагі, а ў суботу запрашаем на вялікі канцэрт зорак эстрады і начную дыскатэку.

Фестываль пачнецца 9 ліпеня. На сем гадзін вечара запланаваны першы палёт аэрастату. Прычым можна будзе не проста назіраць за імі з зямлі, але пры жаданні і апынуцца ў кошыку на галавакружнай вышыні, а пасля прызямлення атрымаць пасведчанне аб пасвячэння ў паветраплавальнікі.

Адным з самых відовішчных падзей стане начны свячэнне аэрастату — у прывязаныя да зямлі шары будуць падавацца слупы агню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?