Калі Расея будзе рабіць стаўкі, то зробіць гэта так, што камар носа не падточыць, спадзяецца Васіль Лявонаў, былы міністр сельскай гаспадаркі.

— Многія прэтэндэнты ў прэзідэнты спрабуюць звярнуць на сябе ўвагу Масквы ў надзеі не толькі на маральную, але і на фінансавую падтрымку. Як думаеце, на каго паставіць Масква?

— Калі Расея будзе рабіць стаўкі, то зробіць гэта так, што камар носа не падточыць. Ніхто і ніколі не скажа ўголас, што гэта стаўка прэм’ера або расейскага прэзідэнта. Грошы, атрыманыя з Расіі, могуць пайсці на Кіпр, вярнуцца праз Польшчу, і ніхто канцоў не знойдзе.

— Гэта значыць, вы не адмаўляеце, што хто-небудзь з кандыдатаў можа працаваць на расейскім рэсурсе?

— Гэтага нельга адмаўляць. Я б, напрыклад, не стаў працаваць на заходнім рэсурсе, і калі б працаваў, то толькі на расейскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?