Даследчыкі склалі спіс асаблівасцяў мужчын, якія ім самім здаюцца недахопамі, а жанчынам, якраз наадварот, вельмі падабаюцца.Так, жанчыны схільныя лічыць прывабным пах мужчынскага поту (праўда, толькі свежага, а не застарэлага).
Спецыялісты ведаюць, што ў складзе поту ёсць андрастадыянон, які і выклікае сэксуальнае ўзбуджэнне. 72% апытаных жанчын вельмі цэняць мужчынскую сівізну і лічаць яе пікантнай.
Шнары, вядома ж, упрыгожваюць мужчыну. Жанчыны падсвядома лічаць іх прыкметай мужнасці і адвагі. Цікава, што жанчынам няважна, з якой прычыны з’явіліся шнары.
Як ні дзіўна, жанчынам падабаюцца мужчыны ў акулярах, якія ў іх вачах вылучаюцца розумам і інтэлігентнасцю. Ім жанчыны больш давяраюць.





