Незалежны эканаміст Сяргей Чалы штомесяц публікуе прагноз паводзінаў еўра і даляра на бліжэйшы час. Летась ён дакладна прадказаў падзенне еўрапейскай валюты да крытычнага шматігадовага мінімума. Цяпер, у новым прагнозе, размешчаным у блогу , ён пераконвае — еўра не здасца.

Паводле ягоных падлікаў, да 15 ліпеня еўра дасягне ўзроўня 1,31–1,32 у адносінах да даляра.
Далей адбудзецца тротыднёвае павольнае падзенне да 1,30, і, нарэшце, рэзкі ўздым да 1,37–1,39.
Пік еўра, на думку эканаміста, «прымеркаваны» на сярэдзіну-канец жніўня.

На дадзены момант еўра роўнае 1,25 даляра за кошт уздыму на мінулым тыдні. Па курсе Нацбанка, кошт даляра складае 3015 рублёў, а еўра — 3780 рублёў. Дарэчы, адразу пасля дэвальвацыі беларускай валюты ў пачатку 2009 года курс еўрапейскай валюты быў усталяваны падобным на цяперашні — 3700 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?