Лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец выступіў з заявай адносна падпісання Беларуссю Мытнага саюза з Расеяй і Казахстанам.

«Мы расцэньваем падпісанне Мытнага саюза з Расеяй і Казахстанам як найвялікшы геапалітычны правал апошніх гадоў».

Эканамічная выгада ад такой «інтэграцыі», ды яшчэ і ўнутрана супярэчлівай, на фоне пастаянных «гандлёвых войнаў», можа стаць для Беларусі катастрафічнай. Саюз з адсталымі ў эканамічным сэнсе і недэмакратычнымі рэжымамі — загадзя пройгрышны. Уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю «ўтрох» — бязглудзіца. Савецкая настальгія і жаданне застацца пры ўладзе любым коштам не могуць зрабіць з Лукашэнкі абаронцу нацыянальных інтарэсаў.

Часовыя выгады ад расейскага рынку збыту, адкуль нас пастаянна выціскаюць, несувымерныя са стратамі ад энергетычнай залежнасці і палітычнага расейскага дыктату.

Беларускім нацыянальным інтарэсам адпавядае найперш еўрапейская эканамічная інтэграцыя. Нам патрэбныя новыя тэхналогіі і заходнія інвестыцыі.
Нам трэба пераарыентавацца з энерга‑ і матэрыялаёмістай вытворчасці да праца‑ і навуковаёмістай, а нас зноў «кормяць» пратухлымі савецкімі катлетамі напалам з мухамі», — сказаў Севярынец.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?