Маладафронтавец атрымаў вымову за «парушэнне правілаў унутранага распарадку» ва ўніверсітэце. Нагодаю для пакарання стала затрыманне ў дзень распачатай кампаніі «Горад наш!».

Юльян Місюкевіч, студэнт фізічнага факультэта БДУ, быў затрыманы 14 траўня 2010 г., маладафронтаўца абвінавацілі ў брыдкаслоўі і выпісалі штраф.

Цяпер, пасля здачы летняй сесіі, юнака выклікалі ў аддзел кадраў універсітэта, дзе і азнаёмілі з загадам рэктара БДУ Сяргея Абламейкі. Раней хлопец пісаў тлумачальныя з нагоды затрымання на імя дэкана факультэта і рэктара БДУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?