Актывісты руху «Гавары праўду» ўсклалі кветкі ў парку Чалюскінцаў і на Вайсковых могілках на месцах пахавання ахвяраў савецкага рэжыму і ваяроў Другой сусветнай, а таксама Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Пасля ўскладання на Вайсковых могілках АМАП затрымаў пяць чалавек: Міколу Сергіенку, Аляксея Ляўковіча, Ягора Баброва, Вольгу Гурневіч, Міхася Мікуліча. Затрымлівалі ўсіх, хто быў у майках «Гавары праўду».

Іх завезлі ў Савецкі РУУС Мінска для высвятлення асобаў. За тры гадзіны ўсіх адпусцілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?