Нацбанк устанавіў курс валют на 3 ліпеня.
Еўра падаражэў адразу на 76 рублёў і будзе каштаваць у суботу 3 773 рублі. У параўнанні з пятніцай курс нашай нацыянальнай валюты ў адносінах да еўрапейскай знізіўся больш чым на 2%.
Даляр, наадварот, крыху патаннеў — на 8 беларускіх рублёў (3015). Расійскі рубель крыху падняўся — на 28 капеек (96.65 Br).





