Прыгодніцкі серыял «Тры талеры» (Белтэлерадыёкампанія-«Беларусьфіль», 2005). Чатырохсерыйнны фільм для падлеткаў быў зняты паводле кнігі Андрэя Федарэнкі «Шчарбаты талер».

У серыяле сучаснасць перагукаецца з гісторыяй. Падлеткі шукаюць скарб 1812 года і выкрываюць злодзеяў.

Рэжысёр: Ігар Чацвярыкоў.

Сцэнар: Алена Калюнова, Андрэй Федарэнка.

У ролях: Андрэй Сакалоў, Генадзь Аўсянікаў, Даша Бранкевіч, Андрэй Чарнышоў і іншыя.

Тэлеканал «Лад», 3 ліпеня ў 08.20-1,2 серыі, 4 ліпеня ў 08.25-3,4 серыі.

У двухсерыйнай кінааповесці «Пакуль мы жывыя» («Беларусьфільм», 2008) дзеянні адбываюцца ў беларускім райцэнтры ў канцы 1980-х. Перараджэнне галоўнага героя з партыйнага функцыянера ў дэмакрата. Каханне і кар’ера. Што будзе мацнейшым?

Рэжысёр: Сяргей Сычоў.

Сцэнар: Фёдар Конеў.

У ролях: Юлія Кадушкевіч, Дзмітрый Арлоў, Віктар Манаеў, Генадзь Гарбук і іншыя.

Тэлеканал «Лад», 3 ліпеня ў 21.25.

Чатырохсерыйная стужка «Апошні бронецягнік» (Беларусь-Расія, 2006) распавядае аб першых днях Вялікай Айчыннай вайны. Фільм зняты ў традыцыях амерыканскіх баевікоў. Группа савецкіх салдат здольная супрацьстаяць нямецкім вайскоўцам, якія значна пераўзыходзяць іх колькасна. Задача – адбіць у ворага савецкі бронецягнік.

Рэжысёр: Зіновій Ройзман.

Сцэнар: Ленід Парахня, Зіновій Ройзман, Глеб Шпрыгаў.

У ролях: Андрэй Панін, Андрэй Сакалоў, Кацярына Рэднікава, Іван Какорын, Анатоль Кот і іншыя.

Тэлеканал «Лад», 4 ліпеня ў 12.30.

Ваенны дэтэктыў «У жніўні 44-га…» (Беларусь-Расія, 2001) зняты па матывах кнігі Уладзіміра Багамолава «Момант ісціны». У цэнтры сюжэта — аперацыя па выкрыцці нямецкіх агентаў на вызваленай тэрыторыі Беларусі.

Рэжысёр: Міхаіл Пташук.

Сцэнар:Уладзімір Багамолаў.

У ролях: Яўген Міронаў, Уладзіслаў Галкін, Юрый Калакольнікаў, Аляксей Панін, Анатоль Кот і іншыя.

БТ, 3 ліпеня ў 09.40.

Драма «Кадэт» («Беларусьфільм», 2009).

Дзеянні фільма адбываюцца ў першае пасляваеннае лета ў Заходняй Беларусі. Курсант-суворавец прыязджае на канікулы ў вёску, дзе забіваюць яго дзядзьку, старшыню сельсавета. Курсант вырашае знайсці забойцу і адпомсціць. Але каханне да дзяўчыны пераадольвае пачуццё нянавісці…

Рэжысёр:Віталь Дудзін.

Сцэнар: Яўген Амельчанка, Валянціна Бялько, Анатоль Жук.

У ролях: Руслан Чарнецкі, Паліна Сыркіна, Адрэй Сенькін і іншыя.

БТ, 3 ліпеня ў 23.25.

«Зімародак» («Беларусьфільм», 1972) зняты па аднайменнай аповесці Юрыя Якаўлева. Зімародак — гэта падпольнае імя партызана-падрыўніка. Школьнікі-піянеры вырашаюць адшукаць гэтага чалавека. Яны не здагадваюцца нават, што гэта іх настаўнік.

Рэжысёр: Вячаслаў Нікіфараў.

Сцэнар: Юрый Якаўлеў.

У ролях: Антаніна Максімава, Уладзімір Самойлаў, Аляксандр Хвыля, Марыя Захарэвіч і іншыя.

БТ, 4 ліпеня ў 07.40

«Вазьму твой боль» («Беларусьфільм», 1980) зняты па аднайменным рамане Івана Шамякіна.

У вёску пасля працяглага зняволення вяртаецца паліцай Шышкоў, праз якога загінулі аднавяскоўцы. Былога паліцая ўсе ненавідзяць і пагарджаюць ім. Ніхто не можа дараваць яго злачынствы.

Рэжысёр: Міхаіл Пташук.

Сцэнар: Іван Шамякін.

У ролях: Уладзімір Гасцюхін, Галіна Яцкіна, Ірына Малышава, Іван Мацкевіч і іншыя.

АНТ, 3 ліпеня ў 09.05.

Фільм «Дняпроўскі рубеж» («Беларусьфільм», 2008) прысвечаны абароне Магілёва падчас Другой сусветнай вайны. У аснову пакладзены рэальныя падзеі, якія мелі месца пра абароне.

Рэжысёр: Дзяніс Скварцоў.

Сцэнар: Аляксей Дудараў.

У ролях: Ігар Сігаў, Анатоль Кот, Ілья Чарапко, Міхаіл Есьман, Ганна Гаршкова і іншыя.

АНТ, 3 ліпеня ў 16.45.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?