Нават пры ўвядзенні Мытнага кодэкса Мытнага саюза нейкіх радыкальных змяненняў у Беларусі не адбудзецца, лічыць віцэ‑прэм’ер урада Андрэй Кабякоў.

Такое меркаванне ён выказаў журналістам 1 ліпеня ў Гомелі пасля завяршэння пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Масквы і Беларусі.

Віцэ‑прэм’ер растлумачыў, што Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Мытны кодэкс Мытнага саюза «даволі блізкія дакументы адзін аднаму». Ён адзначыў, што рашэнне аб увядзенні Мытнага кодэкса на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза можа быць прынята толькі кіраўнікамі дзяржаў. «Пытанне пра фармат і мэтазгоднасць гэтага дакумента на тэрыторыі трох дзяржаў будзе разглядацца 5 ліпеня ў Астане», — дадаў Кабякоў.

Віцэ‑прэм’ер таксама падкрэсліў, што любы мытны саюз павінен быць без выняткаў і абмежаванняў. «Пытанне толькі, наколькі гатовыя да гэтага бакі. Беларускі бок гатовы», — выказаў упэўненасць Кабякоў.

Гаворачы аб ратыфікацыі Мытнага кодэкса Беларуссю, ён адзначыў, што «не трэба фетышызаваць асобныя часткі дзяржаўных працэдур».

Кабякоў нагадаў, што 1 ліпеня расійскі і казахстанскі бакі на сваіх тэрыторыях уводзяць у дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза. «Рэспубліка Беларусь пакуль завяршае працэдуры, звязаныя з адпаведным праходжаннем гэтага заканадаўства ў сябе ў краіне», — падагуліў віцэ‑прэм’ер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?