Буйны арсенал боепрыпасаў часоў вайны знайшлі супрацоўнікі КДБ у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Сховішча боепрыпасаў было непадалёк ад вёскі Печкавічы.

У ім знаходзілася 54 мінамётныя міны калібра 82 мм і 3 артылерыйскія ўзрывальнікі, агульная вага якіх у трацілавым эквіваленце — болей за 25 кг.

Небяспечную знаходку знішчылі на палігоне. А супрацоўнікі КДБ цяпер шукаюць тых, хто стварыў такі склад. Звычайна старую зброю шукаюць «чорныя капальнікі», а потым прадаюць. Боепрыпасы часоў Вялікай айчыннай вайны выкарыстоўваюць для незаконных ловаў рыбы ці прадаюць у прыватныя калекцыі. Але бываюць і выпадкі, калі такая зброя ідзе на крымінальныя мэты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?