Увечары 1 ліпеня ў Пастаўскае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне з механічных майстэрняў быў дастаўлены 48‑гадовы трактарыст.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама, у мужчыны — адкрытая чэрапна‑мазгавая траўма, пералом аснавання чэрапа і траўматычная ампутацыя правага вуха.

Следча‑аператыўнай групай Пастаўскага РАУС устаноўлена, што гэтыя траўмы механізатар прычыніў сабе сам, запускаючы рухавік трактара »МТЗ‑82.1». Праводзіцца праверка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?