Засмуцілі турнікеты на ўваходах у мястэчка.

Працы хапае ўсім. Фота Кастуся Шыталя.

Працы хапае ўсім. Фота Кастуся Шыталя.

«Эй, вы чаго тут фатаграфуеце?»

«Эй, вы чаго тут фатаграфуеце?»

Там у Вас што? Фота Кастуся Шыталя.

Там у Вас што? Фота Кастуся Шыталя.

А вы чаго з ракавінай? Кс. Вячаслаў Барок размаўляе з чалавекам у цывільным.

А вы чаго з ракавінай? Кс. Вячаслаў Барок размаўляе з чалавекам у цывільным.

Пілігрымы прыйшлі з розных гарадоў. Фота радыё «Свабода».

Пілігрымы прыйшлі з розных гарадоў. Фота радыё «Свабода».

Пасля доўгай дарогі — шчасце дайсці. Фота радыё «Свабода».

Пасля доўгай дарогі — шчасце дайсці. Фота радыё «Свабода».

Вернікаў вітае шчаслівы за іх мітрапаліт. Фота радыё «Свабода».

Вернікаў вітае шчаслівы за іх мітрапаліт. Фота радыё «Свабода».

Жоўты — колер касцёла. Фота радыё «Свабода».

Жоўты — колер касцёла. Фота радыё «Свабода».

Пілігрымская кухня. Фота радыё «Свабода».

Пілігрымская кухня. Фота радыё «Свабода».

Апоўначы. Нясуць абраз. Фота радыё «Свабода».

Апоўначы. Нясуць абраз. Фота радыё «Свабода».

працэсія ў Будславе ў 2009-м. Фота Юліі Дарашкевіч.

працэсія ў Будславе ў 2009-м. Фота Юліі Дарашкевіч.

Працэдура праверкі суровымі людзьмі ў міліцэйскай форме сама сабою прыніжальная і аніяк не спрыяе святочнай атмасферы. На аналагічных фэстах у Польшчы, Літве, Чэхіі такога не робяць. А Беларусь тут выглядае проста нейкай краінай павышанай тэрарыстычнай небяспекі, што на самой справе не так.

Міліцыянты і самі нервуюцца ад таго маразму, якім ім прыходзіцца займацца.

Традыцыя пілігрымак у Будслаў аднавілася за незалежнасцю Беларусі, напачатку 1990‑х.

Ад таго часу тысячы вернікаў з Беларусі і ўсяго свету, каталікоў і праваслаўных, прыходзяць да касцёла пакланіцца абразу Нябеснай Апякункі Беларусі. Фэст у Будславе зрабіўся самым урачыстым і, зрэшты, самым беларускім святам краіны.

Кульмінацыяй фэсту з’яўляецца ўрачыстае шэсце з цудатворнай іконай.

Дзясяткі тысяч людзей з запаленымі свечкамі абыходзяць цэнтральную плошчу мястэчка і вяртаюцца да касцёла. Нібы жывая агнявая рака плыве перад базілікай. Гэта прыгожы і велічны момант, які абавязкова трэба пабачыць на свае вочы, каб адчуць дух свята і ўсяе нарачанскае Беларусі.
У Будслаў прыбылі пешыя пілігрымы з Жодзіна, Мёраў, Глыбокага, Полацку, Гродна, Берасця, Менска і іншых гарадоў і вёсак. Сярод пілігрымаў хадзіў, вітаў іх мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Вечаровую імшу служылі па-сучаснаму: са спевамі пад гітару. З'явіліся каталіцкія скаўты, папярэднія гады іх было меней. Народ слухаў імшу на былым аэрадроме, што каля высознай базілікі, якая калісьці служала для самалётаў арыенцірам.

Пасля рыма-каталікоў сваю службу адправілі грэка-каталікі, называныя таксама ўніятамі.

Прыехала раваровая пілігрымка. З Польшчы прыляцела пілігрымка байкераў.

У Будславе разгарнуліся ўсе ўстановы грамадскага харчавання Мядзельскага раёна.

На Краснай плошчы Будслава (па-старабеларуску красны — значыла прыгожы; плошчы з такой сама назвай ёсць яшчэ ў Ветцы і, усім вядомая, у Маскве) разгарнуўся традыцыйны кірмаш, дзе апроч смактулек-пеўнікаў прадаюць і кнігі, і духоўныя атрыбуты.
Шчыруе тут і падатковая інспекцыя і КДБ — правяраюць гандляроў, трасуць моладзь.
Адзін з тыповых інцыдэнтаў дня — у распаўсюдніка часопіса «ARCHE» на турнікеце сканфіскавалі 9 асобнікаў кнігі «Беларуская навуковая тэрміналогія» і адрыўныя талоны-чэкі для разноснага гандлю. Забраць гэта прапанавалі... у панядзелак у Мядзельскім РУУС. Віна гэтай кнігі, хіба што, была ў таўшчыні і беларускай мове.

Намётавы гарадок для пілігрымаў арганізаваны на тэрыторыі былога аэрадрома, каля якога таксама размяшчаецца стаянка для аўтобусаў. Праезд на стаянку арганізаваны толькі з боку мястэчак Крывічы і Даўгінава. Іншыя дарогі перакрытыя. Месцы паркоўкі аўтобусаў абазначаны адмыслова.

Сама перад алтаром абсталяваны сектар для інвалідаў.

З вядомых людзей на Краснай плошчы наш кар. сустрэў палітыка Паўла Севярынца, філосафа Валера Булгакава, перакладчыка Сяргея Сматрычэнку. Цікава, што ўсіх трох затрымлівалі людзі ў цывільным «для ўстанаўлення асобы».

Большасць мясцовых вернікаў прыбывае да базілікі бліжэй да поўначы. Колькасць людзей параўнальная з той, якая грамадзілася ў Будславе мінулыя гады, — іх некалькі дзясяткаў тысяч.

Роўна а 12‑й ад храма рушыла працэсія вакол плошчы. «Святая Марыя, малiся за нас. Святая Багародзіца, малiся за нас. Святая Панна над паннамi, малiся за нас», — гэты гімн паплыў над рудою Сэрваччу да Вільні і да мора‑акіяну, і зазіхцяць дзесяткі тысяч знічоў.

Мясцовы мужчына, калі пабачыў з сотню святароў, што выходзілі з касцёла да абраза, сказаў: «А некалі ж іх тут тры чалавекі было».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?