Супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску затрымалі актывіста «Маладога фронту» Уладзімера Яроменка. Хлопец меў пры сабе для распаўсюджваньня ў рамках кампаніі «Горад наш!» бел-чырвона-белыя стужкі і інфармацыйныя ўлёткі пра беларускую нацыянальную сымболіку.

Кампанія стартавала 14 траўня на знак пратэсту супраць зьмены беларускай сымболікі на цяперашнюю дзяржаўную.

Маладафронтаўцы вывешвалі ў некалькіх гарадах і мястэчках бел-чырвона-белыя стужкі і сьцягі. Супрацоўнікі міліцыі агулам затрымалі больш за дзясятак чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?