Міністэрства абароны Расіі лабіруе вылучэнне частот для мабільнай сувязі чацвёртага пакалення (LTE) для кампаніі «Аснова тэлекам», заснаванай «Ваентэлекомам» і былым мэнэджарам «Газпрома» Віталем Юсуфавым. Мэта — стварыць федэральную сетку доступу ў інтэрнэт.

Міністр абароны Расіі Анатоль Сярдзюкоў звярнуўся да прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзява з просьбай пасадзейнічаць у вылучэнні кампаніі «Аснова тэлекам» частот у дыяпазоне 2,5–2,7 Ггц па ўсёй краіне для стварэння федэральнай сеткі мабільнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт».

Блакавальны пакет кампаніі «Аснова тэлекам»(25,1%) належыць ААТ «Ваентэлекам», заснавальнікам якога з’ўляецца міністэрства абароны Расіі.

Частоты ў дыяпазоне 2,5–2,7 Ггц зараз занятыя Міністэрствам абароны, іх меркавалася вызваліць для грамадзянскіх патрэб і выкарыстоўваць для будаўніцтва сетак чацвёртага пакалення па тэхналогіі LTE, якая дазваляе забяспечваць хуткасць мабільнага інтэрнэту да 100 Мбіт/з.
На гэтыя частоты таксама прэтэндуюць аператары МТС, «Білайн» і «Мегафон».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?