Пра гэта БелаПАН паведамілі на гарачай лініі па пытаннях Мытнага саюза, спецыяльна створанай у Федэральнай мытнай службе (ФМС) Расіі.

Як растлумачыў прадстаўнік ФМС, паколькі Беларусь не падпісала Мытны кодэкс МС,

у дачыненні да беларускіх грамадзян і тавараў дзейнічае «агульнаўстаноўлены парадак, які існаваў да прыняцця Мытнага кодэкса».

Пры гэтым у ФМС адзначылі: чакаецца, што Беларусь ратыфікуе Мытны кодэкс 5 ліпеня (у гэты дзень у Астане пройдзе пасяджэнне вышэйшага органа МС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў), і з гэтага дня на беларускіх грамадзян і тавары з Беларусі будуць распаўсюджвацца яго нормы. На Мінскай рэгіянальнай мытні на пытанне БелаПАН, ці распаўсюджваюцца правілы Мытнага кодэкса МС на фізічных асоб, адказалі, што «нічога не змянілася».

Федэральная мытная служба Расіі афіцыйна растлумачыла, што з 1 ліпеня на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ўводзіцца ў дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, нормы якога маюць прамое дзеянне. З гэтага дня змяняюцца правілы перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання фізічнымі асобамі. Мытны кодэкс РФ да яго адмены дзейнічае ў частцы, якая не супярэчыць Мытнаму кодэксу Мытнага саюза. Рашэнне аб фарміраванні Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі было прынята ў лістападзе 2009 года ў Мінску прэзідэнтамі трох краін. Расія і Казахстан ратыфікавалі Мытны кодэкс МС. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 30 чэрвеня кодэкс ратыфікаваў і беларускі парламент, аднак гэта было зроблена на закрытым пасяджэнні. Афіцыйныя прадстаўнікі гэтыя звесткі не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць.

Свой удзел у МС Мінск звязвае з адменай Расіяй пошліны на нафтапрадукты, што ўвозяцца ў Беларусь. Як заявіў журналістам 30 чэрвеня першы віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка, калі Расія адменіць пошліны на нафтапрадукты, Беларусь гатова «сёння ж» падпісаць пагадненне аб Мытным кодэксе. «Калі не, то ў нас ёсць рэзервы, пачакаем, — дадаў ён. — 4‑5 ліпеня вы атрымаеце адказы на ўсе свае пытанні». Гэтымі днямі ў Астане павінны прайсці пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і вышэйшага органа МС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?