Нямецкая кампанія Enertrag AG і Мінаблвыканкам 1 ліпеня падпісалі інвестыцыйную дамову наконт будаўніцтва ў Дзяржынскім раёне сучаснага ветрапарка.

Enertrag AG інвестуе ў праект каля 360 мільёнаў еўра. Будаўніцтва будзе ажыццяўляцца ў некалькі этапаў.

Пачатак прац запланаваны на 2010 год, заканчэнне — на 2012 год.
Тут будзе вырабляцца каля 170 мільёнаў кілават/г электраэнергіі — гэта прыкладна гадавое забеспячэнне двух такіх раёнаў, як Дзяржынскі.

Кампанія Enertrag AG з’яўляецца сусветна вядомым вытворцам электраэнергіі з узнаўляльных крыніц энергіі. Па ўсім свеце працуе больш за 400 ветраўстановак гэтай кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?