Звярынец з таго свету
Вымерлыя віды жывёлаў можна будзе ажывіць
Вымерлыя віды жывёлаў можна будзе вярнуць з небыцця дзякуючы намаганням спецыялістаў заапарка Сан-Дыега і Даследчага інстытута імя Элен Скрыпс у Каліфорніі.
Яны плануюць стварыць новых асобін гэтакіх відаў, пераўтварыўшы замарожаныя клеткі іх арганізмаў ў сперматазоіды і яйкаклеткі.
На канферэнцыі Міжнароднага грамадства па даследаванні стваловых клетак у Сан-Францыска прадстаўнік інстытута доктар Жанна Лорынг і яе калегі расказалі пра вынікі сваёй працы: навукоўцам удалося атрымаць індуцыяваныя плюрыпатэнтныя стваловыя клеткі, здольныя ператварыцца ў клеткі любога тыпу, з замарожаных клетак скуры самца мадрыла (Mandrillus leucophaeus), віду прыматаў, якія жывуць у Нігерыі, Камеруне і Экватарыяльнай Гвінеі і знаходзіцца пад пагрозай вымірання. Канчатковая мэта навукоўцаў — атрымаць з гэтых клетак сперматазоіды і яйкаклеткі.
«Гэтак можна будзе насамрэч разводзіць жывёл, якія ўжо мёртвыя», — кажа Лорынг.
Навукоўцы збіраюцца выкарыстоўваць клеткавы матэрыял, сабраны ў рамках праекту «замарожаны заапарк», што рэалізуе заапарк Сан-Дыега. Адмыслоўцам удалося сабраць узоры тканін ад 8,4 тысячаў асобінаў, якія прадстаўляюць больш за 800 відаў. Яйкаклеткі ды сперматазоіды, паводле задумы навукоўцаў, можна будзе выкарыстоўваць для падтрымкі генетычнае разнастайнасці ў межах праграмаў развядзення жывёлаў у няволі.
А ў перспектыве — узнаўляць любыя зніклыя віды.
СХ паводле New Scientist
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ