Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева чарговы раз наведаў Барысаў. На ўездзе ў горад машыну У.Някляева засяклі адразу два пасты ДАІ, якія крыху спазніліся з затрыманнем аўтамабіля. У.Някляеў перасеў у машыну арганізатараў, а ягоную машыну літаральна праз пяць хвілінаў спыніла ДАІ.

«Падобная машына сёння з раніцы знаходзіцца ў вышуку, таму праедзьце за намі», — запатрабаваў даішнік.

Затрымалі машыну Уладзіміра Някляева ў 11.30, а з Барысаўскага РУУС выпусцілі толькі ў 15.30.

Машына знаходзіцца ў вышуку — такой версіі міліцыянты прытрымліваліся да апошняга. Выклікалі нават крыміналіста, якія звяралі нумары машыны. Дапыталі ўсіх трох чалавек, якія знаходзіліся ў аўтамабілі. Калі выехалі з Мінска, ці даўно знаёмыя з вадзіцелем, пры якіх абставінах пазнаёміліся, хто ехаў у машыне — вось такія пытанні гучалі на допытах.

У выніку ў вадзіцеля аўтамабіля ўзялі адбіткі пальцаў, знялі ў профіль і ў анфас, а пасля адпусцілі.

Аднак сустрэчу Уладзіміра Някляева з барысаўчанамі сарваць не ўдалося. — усё прайшло па плану. Пабываў паэт у сумна вядомых Дымках, дзе пастаянна затаплівае хаты; сустрэўся з жыхарамі, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі; пабываў на рынку, дзе, па традыцыі, прадпрымальнікі скардзіліся на непамерную арэндную плату; перадалі подпісы барысаўчан за вырашэнне многіх мясцовых праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?