Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, што адбыліся 30 чэрвеня, узрос на 2 рублі і склаў 3.020 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам бралі ўдзел 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 16 млн. 23 тыс. (попыт — 16 млн. 27 тыс., прапанова — 5 млн. 820 тыс.).

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 27 банкаў. Курс знізіўся на 0,13 рубля да 96,62 рубля. Аб’ём таргоў склаў 430 млн. 310 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 265 млн. 691 тыс., прапанова — 430 млн. 310 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 14 млн. 568 тыс. (попыт — 14 млн. 568 тыс., прапанова — 3 млн. 967 тыс.), а курс узрос на 1 рубель да адзнакі 3.690 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.025,01 рубля супраць 1.025,16 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 1,09%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,48%, да расійскага рубля знізіўся на 2,07%, да еўра — умацаваўся на 10,12%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?