1,5 л свежага гарошку, 1 лыжка масла, 1—2 лыжачкі цукру, 1 галоўка салаты, 0,5—1 шклянка булёну, соль, зялёная пятрушка.

Да гарошку дадаць масла, соль, нарэзаныя пятрушку і салату. Варыць на малым агні, памешваючы. Масла растопіцца, а салата выпусціць досыць вады. Аднак калі вадкасці мала, то трэба дадаць трохі булёну. Пасаладзіць гарошак і варыць да мяккасці, а перад падачай пакласці ў страву яшчэ троху масла, перамяшаць, падагрэць, але ўжо не кіпяціць.

З кнігі В. Завадскай «Літоўская кухарка», 1854 г.

Падрыхтавала НБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0