Мінск. Жыды, як ведама, не маюць правоў на некаторыя службы. Законаў новых яшчэ Дзярж. Дума не зрабіла. У сіроцкі суд (ён апекуецца сіротамі‑мяшчанамі) трэба выбраць новага члена. Усе купцы жыды, а трэба, каб член быў хрысціянін.

«НН». № 23—24. 1910.

Моўная праблема

Студэнта V курсу геаграфічнага факультэта БДУ, лідэра Маладога Фронта Паўла Севярынца, які сёлета мусіў скончыць навучанне на спецыяльнасці «геалогія», 15 чэрвеня не дапусцілі да абароны дыпломнай працы «Бурштын Беларусі». Дэкан факультэта, Іван Пірожнік, не дазволіў абараняць дыплом, напісаны беларускай мовай у класічным (тарашкевіцкім) правапісе. Цяпер Паўлу Севярынцу, які мае амаль усе выдатныя экзаменацыйныя адзнакі за 5 гадоў навучання, пагражае адлічэнне з універсітэту.

«НН». № 25.2000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0