29 чэрвеня з 14.00 да 16.00 у Мінгарвыканкаме будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія са старшынём гарвыканкама Мікалаем Ладуцькам. Як паведамілі ў прэс‑службе Мінгарвыканкама, яе тэмай будзе забеспячэнне жыццядзейнасці горада ў розных сферах.

Падчас прамой лініі будзе працаваць шматканальны тэлефон 222‑44‑44. Пытанні будуць прымаць і запісваць аператары.

Як сцвярджаюць у прэс‑службе, ніводзін званок не застанецца без увагі. Нават калі Ладуцька не паспее адказаць на нейкія пытанні асабіста, яны будуць фіксавацца, а затым перадавацца ў адпаведную структуру гарвыканкама. Адказ будзе атрыманы ў абавязковым парадку.

На прамой лініі будуць прысутнічаць кіраўнікі ўсіх службаў гарвыканкама і кіраўнікі адміністрацый раёнаў.

Гэта будзе ўжо другая прамая тэлефонная лінія з удзелам Ладуцькі з моманту яго прызначэння кіраўніком гарвыканкама. Першая адбылася 21 красавіка і была прысвечана якасці будаўніцтва жылля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?