Патэнцыял беларуска‑кітайскіх узаемаадносінаў пакуль не задзейнічаны ў поўнай ступені.

Такое меркаванне выказаў першы намеснік прэм’ер‑міністра Уладзімір Сямашка 28 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі КНР, старшынёй кітайскай часткі беларуска‑кітайскай камісіі па гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве Гао Хучэнам.

«Мы лічым, што нашы адносіны маюць значна большы патэнцыял, прынамсі ў разы большы, чым цяпер», — заявіў Сямашка.

Ён нагадаў, што 25 чэрвеня ў прэзідэнта Беларусі прайшла нарада, на якой разглядаліся беларуска‑кітайскія адносіны ў эканамічнай сферы.

«Стрыжань гэтых адносінаў — асваенне крэдытнай лініі ў 15 млрд. даляраў, адкрытай Кітаем для Беларусі»,

— адзначыў Сямашка. Паводле яго слоў, беларускі ўрад ужо падрыхтаваў пад гэтую крэдытную лінію больш за сто буйных праектаў.

Як адзначыў першы віцэ‑прэм’ер, Беларусь станоўча ацэньвае адносіны з Кітаем у палітычнай, эканамічнай, фінансавай сферых. З удзелам кітайскіх кампаній і фінансавых рэсурсаў у Беларусі выконваецца шэраг буйных праектаў, у тым ліку будуюцца новыя цэментныя заводы, мадэрнізуюцца ЦЭЦ.

У 2003—2009 гадах у эканоміку Беларусі паступіла кітайскіх інвестыцый прыкладна 232 млн. даляраў ЗША. Сума прыцягнутых Беларуссю знешніх дзяржаўных пазык з КНР у 2009 годзе склала 543,1 млн. даляраў ЗША.

Кітай з’яўляецца адным з найважнейшых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі. Паводле вынікаў мінулага года краіна заняла 5‑е месца па аб’ёме тавараабароту, 11‑е — па экспарце Беларусі і 2‑е — па імпарце сярод краін далёкага замежжа.

Апошнімі гадамі асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў КНР былі калійныя ўгнаенні, капралактам, кар’ерныя самазвалы і запчасткі да іх, электронныя інтэгральныя схемы і мікразборкі, хімічная прадукцыя.

Асноўныя групы беларускага імпарту з КНР — абсталяванне, камплектавальныя вырабы і матэрыялы для экспартна арыентаваных вытворчасцей Беларусі, спажывецкія тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?