Усе каманды з Паўднёвай Амерыкі, што выйшлі на чэмпіянат свету па футболе, выйшлі ў плей-оф. Гэта зборныя Аргенціны, Бразіліі, Уругвая, Парагвая і Чылі.

Дарэчы, зборныя з гэтага кантынента дзевяць разоў выйгравалі Кубак свету: Бразілія – 5 разоў (1958, 1962, 1970, 1994, 2002), Уругвай (1930, 1950), Аргенціна (1978, 1986).

З 13 еўрапейскіх камандаў у плей-оф прабіліся меней за 50%, а менавіта – шэсць (Англія, Нямеччына, Галандыя, Іспанія, Партугалія, Славакія).

Чэмпіёны свету 2006 года – зборная Італіі – не змагла выйсці з групы, не прабіліся ў плей-оф чэмпіёны свету 1998 года зборная Францыі, а таксама швейцарцы, славенцы, грэкі, сербы, датчане.

Прабівальнасць камандаў з адборачнага турніру ў Азіі склала 50%. Выйшлі ў плей-оф Японія і Карэя, не змаглі выйсці КНДР і Аўстралія, што выступала цяпер у азіяцкім адборачным турніры.

З трох зборных, што прадсталяюць Паўночную і Цэнтральную Амерыкі, ў 1/8 фіналу выступяць ЗША і Мексіка, а Гандурас едзе дахаты.

Найлепшая каманда Акіяніі – Новая Зеландыі – плей-оф не прабілася, але выступіла вельмі годна, згуляўшы ўсе матчы ўнічыю і апярэдзіўшы ў групе чэмпіёнаў свету зборню Італіі.

Але самы правальны вынік – для зборных Афрыкі.

Толькі Гана выйшла ў плей-оф. Алжыр, Кот д’Івуар, Камерун, Нігерыя, ПАР спыніліся на групавым турніры, прычым зборная гаспадароў спаборніцтваў упершыню ў гісторыі чэмпіянатаў свету не трапіла ў плей-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?