Праект «Ноч пажыральнікаў рэкламы» ўжо даўно палюбіўся публіцы ва ўсім свеце. У гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў з дня першай дэманстрацыі ў Парыжы ролікаў са знакамітай калекцыі француза Жана Мары Бурсіко. З 2000 году паказы арганізуюцца і ў Мінску. Аднак калі раней яны праходзілі нячаста, то ўжо хутка падборкі маленькіх рэкламных шэдэўраў можна будзе глядзець кожны тыдзень. «Ноч пажыральнікаў рэкламы» атрымае прапіску ў новым
Ідэя аб’яднаць два ўласных праекты ўзнікла ў кіраўніка кампаніі «Індустрыя рэкламы» Аляксандра Нікалайчука. «Апошнім часам мы ўзялі паўзу ў правядзенні „Ночы пажыральнікаў рэкламы“ і чакалі адкрыцця сваёй пляцоўкі, — кажа Аляксандр Нікалайчук. — Найлепшая рэклама з усяго свету стане выдатным дадаткам да кінапаказу ў Rubin Plaza. Акрамя таго, убачыць ролікі змогуць усе ахвотныя. Раней гэта было праблемай. Як правіла, квіткі на паказы ў вялікай зале Палаца Рэспублікі раскуплялі за тры дні да мерапрыемства».
Новы кінатэатр
Першы ў беларускай сталіцы прыватныУ Rubin Plaza таксама запрацуе кінабар, дзе ўпершыню ў Мінску будуць рыхтаваць папкорн і цукровую вату.арт-кінатэатр будзе складацца з дзвюх лічбавых залаў: на 94 і 54 месцы. У адной зале будуць дэманстравацца найноўшыя сусветныя прэм’еры ў суперпапулярным фармаце 3D. Іншая зала кінатэатра будзе арыентаваная наарт-хаус і тэматычныя праграмы.





