Актывістку Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Наваградка Дар’ю Бахар звальняюць з працы. Хрысціянская дэмакратка ўпэўненая, што на яе ціснуць за дзейнасць у БХД і ўдзел у мясцовых выбарах.

Два гады Дар’я Бахар працуе бухгалтарам у Наваградскай спартыўнай школе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Два месяцы таму ёй паведамілі пра скарачэнне яе пасады, маўляй, дастаткова школе будзе толькі галоўнага бухгалтара. 1 ліпеня заканчваецца кантракт Дар’і, аднак афіцыйна новы штатны расклад, у якім павінна адсутнічаць яе пасада, дагэтуль не зацверджаны.

Паводле актывісткі, з крыніц, вартых даверу, ёй стала дакладна вядома, што на дырэктара школы неаднаразова ціснулі ўлады і КДБ з тым, каб Дар’ю звольнілі. У выніку паставілі ўльтыматум: або бухгалтар, або дырэктар.

Дар’я Бахар – актывістка БХД. Яе імя было на слыху падчас вядомай справы аблітага зялёнай фарбай помніка Леніну, па якой яна праходзіла ў якасці сведкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?